У нашым дзіцячым садку ўжо склалася добрая традыцыя пасля навагодніх свят праводзіць Калядкі. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый. Гэта з'яўляецца неад'емнай часткай духоўна-маральнага выхавання. Дзецям вельмі спадабалася свята, удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, выконвалі вясёлыя песні.Дарослыя таксама не засталіся ў баку. Гэтае свята зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым, шумным і цікавым!
