Архив новостей © Детский сад №6 г.Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.01.2026

Забава "Падарожжа з Аленкай і Васільком"

У нашым дзіцячым садзе адбылося сапраўднае этнаграфічнае “Падарожжа з Аленкай і Васільком”. Гэта была не проста забаўляльная праграма, а працяглы ўрок любові да роднай зямлі, яе традыцый і прыроды.

Аленка і Васілёк – дзяўчынка і хлопчык ў нацыянальных касцюмах – запрасілі дзяцей у вандроўку па Беларусі. Дзеці усе разам спявалі беларускія песні, танцавалі, гулялі ў народныя гульні, замацавалі веды пра святкаванне Калядак. Усе дыялогі, песні, гульні праходзілі на беларускай мове.

Дзякуй выхавацелям і музычнаму кіраўніку за сапраўдны беларускі фальклор, за падтрымку нацыянальна-патрыятычнага выхавання. “Падарожжа з Аленкай і Васільком” стала мастацкім укладам у духоўнае развіццё дзяцей. Гэта – найлепшая інвестыцыя ў будучыню беларускага народа.

Да новых сустэч!