Архив новостей © Детский сад №6 г.Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.03.2019

Гуканне вясны

Адным з напрамкаў  работы з’яўляецца выхаванне ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, любові да родных мясцін. Таму ў дзіцячай установе рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы , на якіх дзеці знаемяцца з народнымі традыцыямі, звычаямі, размаўляюць на роднай мове. Народныя святы і абрады задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, вучаць пазнаваць беларускую культуру.

26 сакавіка  адбылося свята “Гуканне вясны”. У госці да дзяцей прыходзіла Вясна-красна з гульнямі, песнямі, вершамі і карагодамі.  З вялікай ахвотай дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях. 

Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

К нам вясна ідзе, Сонейка нясе!

Спяшайцеся, людзі добрыя!

Спяшайцеся, людзі званыя!

Міласці просім

Завітаць да нас у госці!

З намі разам пойдзем

І вяселле знойдзем,

Будзем песн1 спяваць

Весял1цца, гуляць

Ды вясну гукаць!