Архив новостей © Детский сад №6 г.Барановичи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.11.2019

Вячоркі

 21 лiстапада у старэйшай групе№1 прайшло фальклорнае мерапрыемства"Вячоркі”. 

На працягу тэатралізаванага прадстаўлення дзецям давялося вадзіць харавод“Рэчанька”, спяваць беларускія песні «Чаму ж мне не пець”, “Залатая завіруха”, “Белыя крылы мае”, спяваць прыпеўкі, танчыць “Трасуху”, прымаць удзел у розных беларускіх гульнях. Разам з дамавым дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі. Пазнаёміліся дзеці са старымі беларускімі народнымі звычаямі, гісторыяй свайго народа. Даведаліся шмат цікавага і разнастайнага.

Свята атрымалася эмацыйным і яркім.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор, дапамагаюць дзецям дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.

 

 

  На сайте газеты "Наш край"